Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым адбылася 6 ліпеня.
Як паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка «цёпла павіншаваў Нурсултана Назарбаева з юбілеем».
Прэзідэнту Казахстана 6 ліпеня споўнілася 75 гадоў.
Кіраўнікі дзяржаў таксама абмеркавалі стан беларуска-казахскіх адносін і ўзаемадзеянне ў інтэграцыйных аб'яднаннях.
Раней Лукашэнка павіншаваў Назарбаева тэлеграмай. «У Беларусі Нурсултана Назарбаева ведаюць як таленавітага кіраўніка і палітыка сусветнага маштабу. Упэўнены, што далейшае ўмацаванне еўразійскай інтэграцыі, паглыбленне беларуска-казахстанскага супрацоўніцтва і ажыццяўленне сумесных праектаў адкрыюць новыя магчымасці для забеспячэння паспяховага развіцця і працвітання нашых краін», — адзначыў у віншаванні Лукашэнкі.