Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава захварэла на монануклеоз.

Пра гэта спартоўка паведаміла ў сваім інстаграме. Яна перадала прывітанне фанатам і папрасіла не перажываць за яе, бо востры перыяд хваробы ўжо прайшоў. 

Монануклеоз — гэта вострае віруснае захворванне, якое не мае спецыфічнага лячэння. Гэта моцная хвароба, якая б'е па імунітэце. На працягу 1—1,5 месяца з-за рызыкі разрыву касы рэкамендуецца абмежаваць фізічныя нагрузкі. Гэта значыць, што Дар'і на нейкі час прыйдзецца спыніць трэніроўкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?