Мытнікі ў пункце пропуску «Брузгі» пад Гроднам затрымалі аўтамабіль Bentley 1929 выпуску, паведамляе агенцтва БелТА. На ім у Польшчу спрабаваў выехаць грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Кіроўца выбраў «зялёны» калідор. 

Мытнікі палічылі, што Bentley ўяўляе гістарычную і культурную каштоўнасць. Яны запатрабавалі ў кіроўцы дакументы, якія пацвярджаюць законнасць вывазу дадзенага аўтамабіля. У яго такіх не было. Тады рарытэтную машыну канфіскавалі. Яе кошт ацэньваецца ў 7 мільярдаў рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0