Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд і канцлерка ФРГ Ангела Меркель заклікалі прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса паспяшацца з новымі і рэальнымі прапановамі, перадае Ройтэрз.

«Дзверы адкрытыя для дыскусій», — заявіў Алянд ў ходзе супольнай прэс-канферэнцыі з Ангелай Меркель.

Меркель запатрабавала прадставіць новыя і рэальныя прапановы да канца гэтага тыдня.

«Мы ўжо не раз казалі, што дзверы застаецца адкрытай, на заўтрашнім пасяджэнні мы працягнем перамовы. Аднак у нас па-ранейшаму няма прадмета для дыскусій, у дадзены момант няма прапановаў ад грэчаскага боку», — заявіла Меркель.

Учора Алянд правёў таксама перамовы з Абамам па пытанні Грэцыі. На іх Абама заклікаў да кампрамісу. Захад не хоча адпускаць Грэцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?