Даччыная кампанія МТС на Украіне вядзе перамовы з міжнароднымі тэлекамунікацыйнымі аператарамі аб куплі правоў выкарыстання іх брэндаў.
Пра гэта паведамілі «Ведомостям» некалькі крыніц, блізкіх як да МТС, так і да яе канкурэнтаў.
Рэбрэндынг павінен, сярод іншага, зрабіць «менш відавочнай» сувязь «МТС Украіны» з расійскай кампаніяй. Акрамя таго, адзначаюць крыніцы выдання, аператар асцерагаецца спробаў ўкраінскіх уладаў аказаць ціск на кампанію.
Ідэя рэбрэндынгу паўстала каля года таму, але перамовы з патэнцыяльнымі партнёрамі ідуць да гэтага часу. Найбольш верагодным партнёрам МТС на Украіне яны назвалі брытанскі Vodafone. Перамовы, па іх словах, таксама вяліся з кампаніяй Virgin, аднак дамовіцца бакам не ўдалося.