Уступная кампанія ў Беларусі працягваецца. Наступны этап (пасля правядзення цэнтралізаванага тэставання) — час для падачы дакументаў у ВНУ.

Абітурыенты могуць забраць свае сертыфікаты ЦТ у пунктах правядзення тэставання, у якіх яны праходзілі іспыты па вучэбных прадметах у асноўны або рэзервовы дзень, і падаваць з 8 ліпеня дакументы на выбраныя факультэты, расказалі ў прэс-цэнтры Міністэрства адукацыі.

Тэрміны падачы дакументаў прадугледжаны пастановай Міністэрства адукацыі нумар 18 ад 8 красавіка. Прыём дакументаў на бюджэтныя месцы ў вочнай (дзённай, вячэрняй) або завочнай, у тым ліку дыстанцыйнай формах, у дзяржаўных ВНУ будзе праводзіцца з 8 па 15 ліпеня. Пры гэтым па завочнай форме ў ВНУ сельгаспрофілю свае тэрміны - з 1 па 30 лістапада. Тэрміны ўстаноўлены і для тых, хто хоча атрымаць вышэйшую адукацыю за кошт сродкаў юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў, фізічных асоб або ўласных сродкаў.

Абітурыенты, якія хочуць атрымаць вышэйшую адукацыю на платнай аснове і здаюць уступныя іспыты ў ВНУ (акрамя завочнай формы ў ВНУ сельгаспрофілю), дакументы павінны падаць з 8 па 15 ліпеня; а тыя, хто падае на завочную форму ў ВНУ сельгаспрофілю, - з 1 па 30 лістапада.

Абітурыенты, якія хочуць паступіць платна і якім не трэба здаваць уступныя іспыты ў саміх ВНУ (за выключэннем замежных грамадзян і асоб без грамадзянства), могуць падаць дакументы ў наступныя тэрміны.

Для абітурыентаў, якія паступаюць на дзённую або завочную форму атрымання адукацыі ў Акадэмію МУС, Магілёўскі інстытут МУС, Камандна-інжынерны інстытут МНС, Гомельскі інжынерны інстытут МНС, — з 8 па 29 ліпеня.

На дзённую або завочную форму атрымання адукацыі ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў - з 8 па 31 ліпеня. Для паступлення ў іншыя ВНУ (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ва ўніверсітэтах сельгаспрофілю) - з 8 ліпеня па 2 жніўня. У завочнай форме атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю - з 1 па 30 лістапада.

Тэрміны правядзення ўступных іспытаў для атрымання вышэйшай адукацыі за кошт сродкаў бюджэту і на платнай аснове адрозніваюцца.

Так, у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Камандна-інжынерным інстытуце МНС, Гомельскім інжынерным інстытуце МНС на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі - з 16 па 19 ліпеня. Уступныя іспыты ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў на вочную (дзённую) і завочную формы атрымання адукацыі - з 16 па 25 ліпеня. У іншых установах вышэйшай адукацыі на вочную і завочную формы атрымання адукацыі (акрамя завочнай формы атрымання адукацыі ў ВНУ сельгаспрофілю) — з 16 па 21 ліпеня. У ВНУ сельгаспрофілю на завочную форму атрымання адукацыі - з 1 па 20 снежня.

Залічэнне абітурыентаў на бюджэтныя месцы ў ВНУ МУС і МНС, а таксама ў Інстытуце пагранслужбы і Ваеннай акадэміі пройдзе па 23 ліпеня, у дзяржаўных акадэміях мастацтваў, музыкі і ўніверсітэце культуры - па 29 ліпеня, а ў іншых ВНУ — па 25 ліпеня (завочная форма сельгаспрофілю — па 25 снежня).

Што датычыцца месц для атрымання адукацыі на платнай аснове, то ў ВНУ сілавога блока — па 30 ліпеня, у ВНУ сферы культуры — па 1 жніўня, ва ўсіх астатніх — па 4 жніўня (завочны сельгаспрофіль — па 25 снежня).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?