Праваслаўная царква прыпыніла пабудову капліцы на Лініі Сталіна, пакуль стуль не перанясуць бюст тырана

Старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ протаіерэй Сергій Лепін у каментары да абмеркавання навіны «Праваслаўная капліца на «Лініі Сталіна» будзе пабудавана побач з помнікам дыктатару» паведаміў, што «працы над капліцай спыненыя. Наступны этап — перанос помніка Сталіну. Пакуль гэта не адбудзецца, працы не будуць працягнутыя».
Капліцу ў гонар Аляксандра Неўскага на тэрыторыі Гісторыка-культурнага комплексу «Лінія Сталіна» планавалі пабудаваць яшчэ з 2009.
Інтэнсіўныя працы па будаўніцтве капліцы пачаліся напярэдадні Фестывалю праваслаўнай моладзі, які плануецца правесці на тэрыторыі «Лінія Сталіна» 18—19 ліпеня, падчас якога і мелася быць асвечана капліца.
Тое, што капліца размяшчаецца проста на ўзгорку, у цэнтры якога ўстаноўлены помнік Сталіну, які і з'яўляецца месцам пакланення савецкаму дыктатару, выклікала рэзананс як у праваслаўным, так і ў свецкім асяроддзі.
-
«Не проста запальваем, а адраджаем традыцыю». Ліхтаршчык з Брэста расказаў пра магію святла, гузік на ўдачу і старадаўнюю музыку
-
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля
-
Беларусь займае другое месца па папулярнасці для студэнтаў з Расіі
Каментары