Францыя зробіць усё магчымае, каб Грэцыя засталася ў еўразоне, сказаў французскі прэм'ер-міністр Мануэль Вальс.

Кіраўнік урада выказаў упэўненасць, што ЕС можа дасягнуць новага пагаднення з Афінамі.

У аўторак пройдзе экстранны саміт краін еўразоны, на якім прэм'ер-міністр Грэцыі Алексіс Цыпрас, як чакаецца, выкажа новыя прапановы па выхадзе краіны з даўгавога крызісу.

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер таксама выказаўся катэгарычна супраць выхаду Грэцыі з зоны еўра і ЕС, адзначыўшы, што гэтага неабходна пазбегнуць любой цаной.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?