Марсаход Opportunity здымаў усю сваю марафонскую прабежку на відэа. NASA зрабіла з яго 11-гадовага падарожжа 8-хвілінны таймлапс.
На чорна-белым відэа можна пабачыць марсіянскія далягляды, што бачыў Opportunity ў час сваёй 42-кіламетровай дарогі, а таксама яго шлях на карце.
Усе кадры цалкам рэальныя, але гук накладзены штучны — нейкі падобны гук мусіў бы чуць марсаход ад вібрацый у дарозе.
Opportunity сеў на Марс 25 студзеня 2004 года. Планавалася, што яго місія працягнецца толькі 90 марсіянскіх дзён, але ён прапрацаваў у 40 раз долей і дагэтуль працягвае сваю дарогу. Праўда, стары прыхварэў на лёгкую амнезію.
0
0
0
0
0
0