На Нацыянальным прававым партале Рэспублікі Беларусь апублікаваны Указ прэзідэнта ад 2 ліпеня 2015 года №299 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў». Здавалася б, нічога асаблівага, калі б не вызваленне ад пасад адразу чатырох высокапастаўленых суддзяў Эканамічнага (былога гаспадарчага) суда г. Мінска ў сувязі з учыненнем імі нейкай правіны.

Сваіх пасадаў пазбавіліся былы старшыня эканамічнага суда Мінска Ігар Ждановіч, яго намеснік Сяргей Кулакоўскі, суддзі Алег Клюйко і Андрэй Рыбалкін.

Андрэй Рыбалкін

Андрэй Рыбалкін

Паведамляецца, што гэта адбылося «ў сувязі з учыненнем правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе (артыкул 124 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў)».

Алег Клюйко

Алег Клюйко

Ждановіч прасядзеў на сваёй пасадзе не так доўга – ён быў прызначаны старшынёй ў студзені 2014. З'яўляўся старшынёй гаспадарчага суда Мінска з моманту стварэння суда, з 1 студзеня 1999 года.

Ігар Ждановіч

Ігар Ждановіч

 Да гэтага працаваў у органах пракуратуры Рэспублікі Беларусь, народным суддзёй, старшынёй суда Цэнтральнага раёна Мінска, намеснікам старшыні Найвышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь. Яму прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Сяргей Кулакоўскі

Сяргей Кулакоўскі

Яго намеснік Сяргей Кулакоўскі — родам з Гродна. Пасаду намесніка ён займаў з 13 верасня 2010. Да гэтага працаваў суддзёй Гаспадарчага суда Гродзенскай вобласці, суддзёй Найвышэйшага гаспадарчага суда Рэспублікі Беларусь. Яму таксама прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

Чуткі аб маючым адбыцца звальненні названых суддзяў хадзілі ў юрыдычных колах даволі працяглы час, з моманту затрымання супрацоўнікамі КДБ Беларусі суддзі гэтага ж суда Юрыя Грушэцкага. Яму інкрымінуецца атрыманне хабару (ч.3 арт.430 - атрыманне хабару асобай, якая займае адказнае становішча). Санкцыі па гэтым артыкуле прадугледжваюць пазбаўленне волі на тэрмін ад 5 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Грушэцкага затрымалі яшчэ ў лютым гэтага года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?