Раніцай 7 ліпеня на станцыі метро «Кунцаўшчына» ў Мінску быў затрыманы супрацоўнік выдавецтва «Кнігазбор» Міраслаў Лазоўскі.

Як паведамілі «Нашай Ніве» ў «Кнігазборы», падставай для затрымання стала апранутая на Лазоўскім падарункавая майка батальёна «Азоў», купленая ім у Кіеве.

Як расказаў Лазоўскі, пытанні выклікала і кніга Віктара Казько «Час збіраць косці», што перамагла сёлета ў прэстыжнай прэміі Гедройца. Супрацоўнікі міліцыі сказалі, што з дадзеным выпадку трэба разабрацца наконт «падрыўной літаратуры».

Міліцыя напачатку прапанавала калегам Лазоўскага, якія звярнуліся на станцыю, «дачакацца прыезду начальніка», а потым параіла наўпрост звяртацца ў суд па месцы затрымання (г.зн. суд Фрунзенскага раёна).

***

У выніку Міраслаў Лазоўскі аштрафаваны на 360 тыс. рублёў (2 базавыя велічыні) за «нецэнзурную лаянку» ў грамадскім месцы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?