Лічбавае агенцтва T3 распрацавала для папулярнага сэрвісу знаёмстваў Tinder праграму для наручных гадзіннікаў Hands-Free Tinder.

Каб пазначыць, што фота чалавека вам спадабалася ці не спадабалася, не трэба нічога націскаць. Ваш разумны гадзіннік (Apple Watch ці любы на Android Wear) зразумее гэта па вашым пульсе.

Tinder паказвае карыстальніку фота патэнцыйных партнёраў паблізу — пара мусіць «лайкнуць» фота адзін аднога, тады адкрыецца чат, дзе можна пазнаёміцца бліжэй. Калі ад фота дзяўчыны ці хлопца ваш пульс падскочыць, праграма націсне «падабаецца», калі спадзе — «не падабаецца».

Распрацоўшчыкі абяцаюць выпусціць праграму ў App Store і Play Store «у хуткім часе». Пра іх сувязь з распрацоўшчыкамі Tinder нічога не вядома, як невядома і пра версію для смартфонаў (яны могуць мераць пульс з дапамогай успышкі).

Tinder запусціўся як выключна мабільная праграма ў 2012 годзе. На сёння ён мае па ўсім свеце 24 млн карыстальнікаў, актыўных штомесяц, працуе ў тым ліку ў Беларусі і Антарктыдзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?