Барысаўскіх школьнікаў, якія атруціліся газам, сёння выпішуць з бальніцы
14 школьнікаў, якія ўчора атруціліся газам у адной са школ Барысава, сёння выпішуць з лякарні.
Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў дзіцячым аддзяленні барысаўскай гарадской бальніцы:
«Добры ў іх стан. Яны ўсе сёння будуць выпісаныя дамоў».
Нагадаем, паводле інфармацыі Першага тэлеканала, у барысаўскай школе на першым паверсе быў распылены невядомы газ. Спачатку паведамлялася, што атруціліся 16 школьнікаў. Міліцыя высвятляе акалічнасці справы.