Новы прэзідэнт Латвіі Райманд Веёніс напярэдадні інаўгурацыі, што пройдзе 8 ліпеня, нечакана для гледачоў узяў удзел у выступе рэп-гурту Olas, што выконваў свой хіт «#Prezidents» падчас конкурсу баскетбольных слам-данкаў Sprite Kings of Air.

Веёніс з'явіўся на баскетбольнай пляцоўцы ў той момант, калі Olas і Рэнарс Зэлтыньш выконвалі прыпеў іранічнай песні («Kur tu esi, mans prezident?» — «Дзе ты, мой прэзідэнт?»). Гледачы сустрэлі з'яўленне Веёніса авацыяй.

Пазней музыкі сфатаграфаваліся з прэзідэнтам, адзін з іх суправадзіў здымак подпісам «Прэзідэнт хоча фота, а я не гляджу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?