«Вырашальны» саміт па Грэцыі пройдзе ў нядзелю. Пра гэта паведамляе Agence France-Presse са спасылкай на прэм'ер-міністра Італіі Матэа Рэнцы.

Па словах Рэнцы, ў нядзелю, 12 ліпеня, у Бруселі збяруцца ўсе 28 лідараў краін Еўрапейскага саюза.

«Мы зможам дасягнуць пагаднення ў нядзелю. Я не песіміст», — адзначыў Рэнцы.

Таксама Рэнцы падкрэсліў, што Грэцыя абавязаная падаць саміту фінальныя прапановы для крэдытораў.

Раней паведамлялася, што саміт еўразоны паставіў перад Еўрагрупай мэту захаваць Грэцыю ў складзе еўрапейскага валютнага саюза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?