На большай частцы тэрыторыі Беларусі днём 8 ліпеня чакаюцца навальніцы і шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 м/с.

Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях са спасылкай на аператыўнае папярэджанне Гідрамета аб неспрыяльнай метэаралагічнай з'яве.

Удзень у многіх раёнах краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30—34, па поўдні месцамі 35 градусаў.

Днём на большай частцы Мінскай вобласці чакаюцца навальніцы, шквалісты вецер, месцамі моцныя залевы, град.

У Мінску магчыма навальніца і ўзмацненне ветру да 15-20 м/с. Месцамі па горадзе прагназуюцца моцныя залевыі, град. У дзённы час максімальная тэмпература паветра ў сталіцы дасягне 30 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0