У адказ на запрашэнне расійскага пасла наведаць Крым мэр Вільні Рэмігіюс Шымашус сказаў, што наведае Крым толькі па запрашэнні Украіны.

Рэмігіус Шымашус падчас адкрыцця помніка Джону Ленану ў Вільні ў маі 2015 г, фота Delfi.lt

Рэмігіус Шымашус падчас адкрыцця помніка Джону Ленану ў Вільні ў маі 2015 г, фота Delfi.lt

Мэр сказаў BNS, што такая размова адбылася ў час сустрэчы з паслом РФ Аляксандрам Удальцовым у сталічным самакіраванні ў аўторак.

«Між іншым прагучала запрашэнне — ці бывалі вы ў Крыме, запрашаю наведаць і паглядзець, ці ўсё добра. Я разумею, што ў ім закадавана і гэта цалкам дакладнае пасланне. Такія рэчы варта прымаць вельмі сур'ёзна», — сказаў мэр BNS.

«Мне здаецца, было важна нагадаць, што ён зусім не мае рацыі, запрашаючы на акупаваную тэрыторыю. У мяне быў адзін адказ: я з задавальненнем яшчэ раз наведаю Крым, але калі атрымаю запрашэнне не ад яго, а ад пасла Украіны», — сказаў Р. Шымашус.

«Ён сказаў, што, магчыма, чакаць прыйдзецца доўга, я адказаў, што спадзяюся, што доўга чакаць не давядзецца, а калі давядзецца — пачакаю», — перадаў змест размовы кіраўнік літоўскай сталіцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?