2 сакавіка, ў 11‑00, у кавярні «Акварыюм», што ва ўнівэрсаме «Цэнтральны», адбудзецца ўручэньне прэміі «Залатая лiтара 2007». Прэмію ўручыць яе заснавальнік — мастак і літаратар Адам Глобус.

Нагадаем, што пасьля адбору з 17 кандыдатаў на літаратурную прэмію прэтэндавалі дзьве кнігі: Сяргея Харэўскага «Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі» ды Севярына Квяткоўскага «Фрашкі да пляшкі». Каб вызначыцца з пераможцам, Адам Глобус правёў інтэрнэт‑апытаньне, аднак і ў сеціве галасы падзяліліся амаль пароўну.

»Як і заўсёды, праблема ўзнікае ня з тымі, хто выйграў, а з тымі, хто прайграў, піша Глобус у сваім сеціўным дзёньніку, — Шкада прайграўшых, а таго, хто выйграў мы проста віншуем, хаваючы ў букетах і падарунках уласную зайздрасьць. Двудушнасьць беларуса ў дадзенай сытуацыі дазваляе зрабіць выйгрыш крыху менш урачыстым, а пройгрыш больш салодкім. Можна проста падзяліць усе букеты і падарункі паміж удзельнікамі гульні, а можна павялічыць колькасьць дарункаў. Яшчэ можна праявіць волю і абвясьціць слабейшага мацнейшым. З усіх варыянтаў я абіраю найпрасьцейшы для сябе: павялічваю памер прэміі ўдвая».

Такім чынам, абодва кандыдаты атрымаюць роўную ўзнагароду ў поўным памеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?