Фота: NASA-JHUAPL-SWRI

Фота: NASA-JHUAPL-SWRI

Міжпланетная станцыя New Horizons наблізілася да Плутона на 8 млн км пасля 9-гадовай вандроўкі даўжынёй у амаль 5 млрд км. Новае фота былой планеты апублікавала NASA.

На найлепшым фота Плутона, што пакуль мае чалавецтва, бачна: на боку карлікавай планеты дамінуюць тры светлыя рэгіёны, што ўтвараюць «сардэчка» шырынёй у 2 тысячы кіламетраў.

Разглядзець, што гэта за «сардэчка», атрымаецца 14 ліпеня, калі New Horizons максімальна наблізіцца да Плутона. У гэты момант мусіць атрымацца здымак у 500 раз лепшай якасці. Тады ж навукоўцы паглядзяць на «кіта» — цёмны рэгіён на экватары.

Ранейшае найлепшае фота Плутона, зробленае «Хаблам» у 2002-2003 гг. Фота: NASA/ESA/M

Ранейшае найлепшае фота Плутона, зробленае «Хаблам» у 2002-2003 гг. Фота: NASA/ESA/M

***

New Horizons быў запушчаны ў студзені 2006 года, у 2007-м праляцеў міма Юпітара. Пасля пралёту міма Плутона апарат нацэліцца на адзін з іншых аб’ектаў Поясу Койпера — поясу лёдных астэроідаў, у які ўваходзяць і Плутон з братам Харонам. Місія апарату разлічаная на 15-17 год.

Плутон некалі лічыўся самай далёкай планетай Сонечнай сістэмы. Сёння ён лічыцца карлікавай планетай, «плутоідам». Мае не значна меншы спадарожнік Харон, з якім утварае двайную планетарную сістэму. У 2005 годзе была знойдзеная яшчэ адна карлікавая планета Сонечнай сістэмы — Эрыда, па памерах параўнальная, калі не большая за Плутон, на вельмі выцягнутай і далёкай арбіце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?