Сёння кампанія «Джэнерал Мотарз» і СП ЗАТ «Юнісан» падпісалі пагадненне пра буйнавузлавую зборку ў Мінскай вобласці мадэляў «Шэўрале Таха» і «Кадылак Эскалэйд» для расійскага рынку.

«Шэўрале Таха» новага, чацвёртага, пакалення абсталёўваецца 6,2-літровым рухавіком V8 з сістэмай прамога ўпырску паліва ў кожны цыліндр Direct Injection і сістэмай Active Fuel Management і адрозніваецца эфектыўнай шумаізаляцыяй, выдатнай кіраванасцю, а таксама палепшанай якасцю зваротнай сувязі на рулявым коле і педалі тормазу. Цана базавай камплектацыі LT у Расіі пачынаецца ад $ 60,3 тыс., а камплектацыя LTZ даступная ад $ 67,3 тыс.

У Расіі Cadillac Escalade чацвёртага пакалення будзе даступны ў дзвюх мадыфікацыях: у рэгулярнай версіі і павялічанай колавай базай (ESV). Цана базавай камплектацыі Escalade ў рэгулярнай версіі пачынаецца ад $75,9 тыс., а з павялічанай колавай базай - ад $ 80,3 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?