Апостальская Нунцыятура ў Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што Яго Святасць Папа Францішак у рамках перыядычных перастановак, прадугледжаных для дыпламатычнага персанала Святога Пасаду, скіраваў шаноўнага мансеньёра Філіпа Чампанелi, да гэтага часу сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь, на службу ў Дзяржаўны Сакратарыят Яго Святасці і прызначыў шаноўнага мансеньёра Марынка Анталовіча сакратаром Апостальскай Нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь.

Апостальскі Нунцый выражае шаноўнаму мансеньёру Філіпа Чампанелі шчырую падзяку за самаадданую службу ў Беларусі, прасякнутую духам адданасці Святому Пасаду і любові да Каталіцкага Касцёла, і жадае поспехаў на новай пасадзе, піша catholic.by.

Апостальскі Нунцый шчыра вітае мансеньёра Марынка Анталовіча ў Беларусі і жадае плённай працы ў дыпламатычным прадстаўніцтве Святога Пасаду ў Рэспубліцы Беларусь.

Мансеньёр Марынка Анталовіч (Marinko Antolović) нарадзіўся 27 студзеня 1976 г. у г. Зэніцы (Боснія і Герцагавіна). У 2008 г. атрымаў ступень доктара біблійнай тэалогіі ў Папскім універсітэце Urbaniana ў Рыме. У 2008-2011 гадах выконваў абавязкі сакратара Апостальскай Нунцыятуры ў Новай Зеландыі; ў 2011—2015 гадах займаў пасаду сакратара Пастаяннага Прадстаўніцтва Святога Пасаду пры міжнародных арганізацыях у Вене.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0