Кіраўнік МЗС Украіны Павел Клімкін заявіў, што ніводная дзяржава, якая паважае правы чалавека і міжнароднае права, «ніколі не прызнае расейскай акупацыі Крыма і злачынныя рашэнні Расіі».

AFP

AFP

Клімкін пракаментаваў заяву кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова пра тое, што «пытанне з Крымам закрытае».

Лаўроў сказаў на саміце БРІКС і ШАС у Уфе, што гэтае пытанне «закрыў народ Крыма», і крокі, прынятыя Расіяй, былі зробленыя «на падставе ясна выяўленай волі крымскага народа». Ён дадаў, што партнёры Расіі не заяўляюць аб непрызнанні вынікаў крымскага рэферэндуму, які правялі ў сакавіку 2014 года прарасійскія сепаратысты.

У выніковых дакументах саміту, сказаў Лаўроў, ёсць палажэнні аб неабходнасці поўнага выканання Мінскіх дамоўленасцей, якія не маюць дачынення «да крымскага пытання».

Клімкін заявіў, што «Расія закрыла Крым свету. Расія таксама закрыла Крым для тых жыхароў паўвострава, якія хочуць жыць на роднай зямлі ва ўмовах свабоды і дабрабыту». Украіна гатовая, сказаў Клімкін, абмяркоўваць з Масквой, як прапанаваў Лаўроў, сітуацыю ў Данбасе ў фармаце парламенцкай групы з удзелам прадстаўнікоў ЕС і ЗША.

Гэта магчыма пры ўмове вываду з украінскай тэрыторыі «рэгулярных расійскіх войскаў, спынення паставак зброі тэрарыстам, аднаўлення кантролю Украіны над мяжой з Расіяй», дадаў украінскі міністр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0