8 ліпеня ў Мінску адбыўся прыём з нагоды дня нараджэння часопіса «Дело (Восток + Запад)» і ўшаноўванне кіраўнікоў прадпрыемстваў і ўладальнікаў бізнесу — лаўрэатаў конкурсу «Чалавек справы».

Сёлета конкурс «Чалавек справы» праводзіцца 20-ы раз. Па традыцыі рэдакцыйная рада часопіса вызначыла дванаццаць лаўрэатаў.

Намінацыя «За самую арыгінальную бізнес-ідэю, якую ўвасобіў айчынны прадпрымальнік» — старшыня савета дырэктараў ТАА «Тытунь-Інвест» Павел Тапузідзіс.

Намінацыя «За істотны ўклад у развіццё фінансавага рынку краіны ў банкаўскай сферы» — старшыня праўлення ААТ «Банк БелЗЭБ» Мікалай Лузгін.

Намінацыя «За істотны ўклад у развіццё фінансавага рынку краіны ў сферы IT-тэхналогій» — дырэктар ЗАТ «БіСМАРТ» Раман Сушчынскі.

Намінацыя «За стварэнне прадпрыемства, якое падае прыклад пераходу на інавацыйны шлях развіцця» — гендырэктар СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка «Вялікі камень» Лі Хайсінь.

Намінацыя «За паспяховае прымяненне сучасных тэхналогій і метадаў кіравання» — гендырэктар ААТ «Мінск Крышталь» Станіслаў Ёдзіс.

Намінацыя «За важкі ўклад у развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі» — дырэктар СТАА «Гейм Стрым» Віктар Навачадаў.

Намінацыя «За правядзенне правільнай маркетынгавай палітыкі і павышэнне экспартнага патэнцыялу прадпрыемства» — генеральны дырэктар СААТ «Камунарка» Іван Данчанка.

Намінацыя «За актыўнае садзейнічанне развіццю аграрнага сектара Беларусі» — генеральны дырэктар ААТ «Лідскі малочна-кансервавы камбінат» Андрэй Эйсымонт.

Намінацыя «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі» ў сферы харчовай прамысловасці» — дырэктар ААТ «Чырвоны харчавік» Сяргей Анюхоўскі.

Намінацыя «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі» ў сферы мікраэлектронікі» — дырэктар ТАА «Навукова-тэхнічны цэнтр «Дэлс» Леанід Аўгуль.

Намінацыя «За стабільную і эфектыўную працу на беларускім і замежным рынках» — старшыня савета дырэктараў ТАА «Пожснаб» Алег Дзярабін.

Намінацыя «За падтрыманне высокага стандарту замежнай маркі на айчынным рынку» — дырэктар ЗЗАТ «Маспрамбуд-Гатэль» Міхаіл Казлоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?