Зоран Джынджыч, фота dnevnik.bg

Сербскія дыпляматы глыбока ўзрушаныя заявай журналіста дзяржтэлеканала «Россия» Канстанціна Сёміна, які ў жывым этэры ўхваліў учыненае ў сакавіку 2003 г. забойства прэм’ер‑міністра Сербіі Зорана Джынджыча.

Пасольства Сербіі ў Маскве запатрабавала ў тэлеканала стэнаграму камэнтара, які прагучаў уначы ў выпуску праграмы «Вести плюс», паведамляюць newsru.com

У ноч на пятніцу выйшаў чарговы выпуск праграмы «Вести плюс», які быў у асноўным прысьвечаны падзеям у Бялградзе. Апроч рэпартажаў са сталіцы краіны, перадача ўмясьціла камэнтар пра Зорана Джынджыча, які быў названы заходняй марыянеткай, што атрымаў заслужаную кулю.

«Сегодня жители Белграда наверняка вспомнили другие митинги. Вспомнили, как бесновалась толпа, свергавшая старика Милошевича [на момант зьвяржэньня Мілошавічу было 59 гадоў -- НН]. Те же самые, между прочим, футбольные фанаты. Как обалдевшая от либеральных обещаний страна плачем провожала на тот свет западную марионетку Зорана Джинджича — человека, развалившего легендарную сербскую армию и спецслужбы, продававшего в Гаагу героев сербского сопротивления за абстрактную экономическую помощь и получившего за это заслуженную пулю».

***

Зоран Джынджыч (1952—2003), доктар філязофіі, выкладчык унівэрсытэту ў Новым-Садзе. Быў адным з найбуйнейшых прадстаўнікоў сербскай інтэлектуальнай эліты. Яшчэ ў студэнцкія гады, у 1970‑ыя, браў удзел у апазыцыйным дэмакратычным руху.

У 1989 г. стаў адным з заснавальнікаў Дэмакратычнай партыі. У 1997 гг. — адзін з арганізатараў 88‑дзённай акцыі пратэсту ў Бялгралдзе. Першы мэр‑некамуніст гораду. У 2000 г. — адзін з каардынатараў вядучага апазыцыйнага руху Сербіі — Саюзу пераменаў. Са студзеня 2001 прэм’ер‑міністар. Выдаў Гаагскаму трыбуналу Мілошавіча.

Забіты на ганку ўрадавага палацу 12 сакавіка 2003 г., напярэдадні перамоваў па Косава. Быў першым з палітыкаў Сербіі, які прапанаваў падзяліць Косава на дзьве часткі — сербскую і албанскую і стварыць у краі фэдэрацыю пад эгідай ААН.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?