Жаданне адпачыць у Крыме не з'яўляецца падставай для ўезду замежных грамадзян на паўвостраў.

bigmir.net

bigmir.net

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнай міграцыйнай службы Украіны Сяргей Гунько на брыфінгу ў Кіеве.

«У дачыненні да замежнікаў. Пастановай Кабміна дакладна вызначаныя падставы, на якіх замежнікі могуць атрымаць такі дазвол і, адпаведна, ісці, падарожнічаць на Крымскі паўвостраў. Жаданне адпачыць у Крыме не з'яўляецца падставай для ўезду замежніка на Крымскі паўвостраў на сённяшні дзень», — сказаў ён.

«Падставамі з'яўляюцца выключна пражыванне блізкіх сваякоў на тэрыторыі Крыма, размяшчэнне пахавання блізкіх сваякоў на тэрыторыі Крыма, смерць блізкага сваяка, а таксама наяўнасць правоў уласнасці на тэрыторыі Крыма», — дадаў Гунько.

Таксама, паводле яго слоў, сярод падстаў атрымання дазволу з'яўляецца ажыццяўленне дыпламатычных функцый, абарона нацыянальных інтарэсаў Украіны, але гэта па ўзгадненні з МЗС.

Як паведаміў Гунько, усяго з пачатку дзеяння пастановы ў міграцыйную службу звярнулася каля 500 замежнікаў за атрыманнем такога дазволу, і ўжо выдадзена каля 350 такіх дазволаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?