Пра гэта паведамляе kp.by.

Пост аховы ля палаты 23-гадовай Ганны зняты, але яна застаецца ў статусе падазраванай

«Цяпер жонка ў бальніцы, у яе ўдары. Але, здаецца, пачуваецца добра, — kp.by Міхаіл, муж 23-гадовай Ганны, якая была за рулём БМВ, што заехала ў картэж спецмашын пад Александрыяй. - Адразу ж пасля аварыі жонку затрымалі на 72 гадзіны (ля палаты дзяўчыны ў бальніцы быў выстаўлены пост аховы). І ўжо ў чацвер вырашалі, што рабіць далей: ці то ў СІЗА, ці то пад хатні арышт. Але вырашылі не арыштоўваць.

Нагадаем, гучнае ДТЗ адбылося 5 ліпеня на трасе Орша - Шклоў - Магілёў. У той час, калі па сустрэчнай ехаў картэж з мігалкамі, Ганна не справілася з кіраваннем сваім БМВ і заехала ў мінівэн, які ішоў у складзе калоны. Моцна пацярпелі два пасажыры «Мерседэса» — яны атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджанні

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0