Кампанія маладых людзей разбілася пасля адпачынку на прыродзе 9 ліпеня ў Ганцавіцкім раёне, паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Трагедыя адбылася сёння ноччу каля 2:00 каля вёскі Будча. Бачнасць на гэтым участку трасы Н1 абмежаваная. Тым не менш, мясцовы жыхар 1993 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем «Опель-Вектра», значна перавысіў дапушчальны на ўчастку хуткасны рэжым і не справіўся з кіраваннем. У выніку аўтамабіль з'ехаў у правы па ходзе руху кювет, дзе наехаў на прыдарожныя дрэвы і перакуліўся.

Ад атрыманых траўмаў кіроўца загінуў на месцы здарэння. Два пасажыры (абодва 1997 гадоў нараджэння) атрымалі траўмы: адзін — адкрыты пералом абедзвюх касцей правага перадплечча, другі — закрытую чэрапна-мазгавую траўму. Трэці пасажыр не пацярпеў. Ён самастойна пакінуў транспартны сродак, дайшоў да вёскі і паклікаў на дапамогу фельчара.

Пацярпелых пасажыраў шпіталізавалі ў Ганцавіцкую ЦРБ. У іх ўзятая кроў на даследаванне. Стан загінулага кіроўцы выявіць судмедэкспертыза.

Усе ўдзельнікі ДТЗ былі прышпіленыя рамянямі бяспекі — гэта і выратавала жыцці трох маладых людзей, адзначылі ў Дзяржаўтаінспекцыі. Калі б стойка аўтамабіля не зачапіла галаву кіроўцы, магчыма, ён бы таксама застаўся жывы. Высветлілася, што малады чалавек не меў стажу кіравання (пасведчанне кіроўцы атрымаў 26 мая 2015 года). Аўтамабіль, на якім устаноўлены зімовы камплект шын, не прайшоў тэхагляд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?