Адбудзецца гэта пасьля рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўленьня будынкаў на гэтай вуліцы.

А пакуль што падрыхтаваныя праектныя рашэньні па рэканструкцыі, рэстаўрацыі і аднаўленьні будынкаў на Рэвалюцыйнай. Аднак Беларуская рэспубліканская навукова‑мэтадычная рада даручыла замоўцу КУП «Менская спадчына» сумесна з праектнымі арганізацыямі да пачатку працаў дадаткова дасьледаваць некаторыя будынкі дзеля ўдакладненьня ўстойлівасьці канструкцыяў.

Паводле навуковага кіраўніка выкананьня працаў у гістарычным цэнтры Менску Сяргей Багласаў, якасьць будаўніцтва канца XIX ст. была надзвычай нізкай. Цэгла, якой выкладзеныя дамы, гіграскапічная, разбураецца кладка сьценаў, фундамэнт.Пасле рэканструкцыі будынкі старога горада набудуць ранейшае аблічча, паведамляе БЕЛТА. Будзе захаванае аб’ёмна‑прасторавае рашэньне, а таксама функцыянальнае прызначэньне пабудоваў. На першых паверхах разьмесьцяцца аб’екты сацыяльна‑побытавага прызначэньня — крамы, кавярні, на другіх і трэціх — адміністратыўна‑дзелавыя аб’екты.

Глядзі яшчэ:
Сяргей Харэўскі: Нулявы ўзровень

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0