Падчас матчу футбольнай Лігі Еўропы «Тарпеда-БелАЗ» — «Кукесі» (Албанія), што прайшоў у Жодзіне сёння, фанаты гаспадароў крычалі «Косава — Сербія» (Косава — гэта Сербія).

Слоган «Kosovo je srpska» (Косава — гэта Сербія) выкарыстоўваецца сербскімі нацыяналістамі. 

Рэспубліка Косава — дзяржава (з 2008 г.), заселеная косаўскімі албанцамі (касаварамі). Прызнаная большасцю дзяржаў у Еўропе, але не прызнаная Сербіяй, Украінай, Беларуссю, а галоўнае Расіяй, шэрагам некаторых іншых краін. Спрэчка аб прызнанні Косава, як і наогул погляд на падзеі на Балканах у канцы ХХ ст., мае апошнім часам важнае палітычнае і стратэгічнае значэнне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0