Двое мінчукоў размясцілі ў інтэрнэце відэаролік, зняты падчас паездкі па Браслаўскім і Мёрскім раёнах. Ад прыгажосці беларускіх азёр, якую ўдалося перадаць аўтарам, проста захоплівае дух.

Аўтары роліка — мінчукі Дзмітрый Важнік і Вячаслаў Мазай. Кажуць, што рыхтуюць вялікае відэа пра самыя прыгожыя месцы Беларусі, у яго пазней уключаць і гэты сюжэт пра Браслаўскія азёры. Праект некамерцыйны — здымаюць у сваё задавальненне.

«Атрымліваецца, што намі знята ўжо даволі шмат па свеце, а многія месцы Беларусі дагэтуль застаюцца белымі плямамі. Хацелася б яшчэ паздымаць на Палессі, у Белавежскай пушчы, у Бярэзінскім запаведніку, па абласных гарадах праехацца», — распавёў адзін з аўтараў відэа Дзмітрый Важнік.

У здымках задзейнічалі масу рознага абсталявання. Напрыклад, для фрагментаў у рэжыме timelaps — фотаапарат Canon 5D Mark3 і custom-мадэль матарызаванага слайдэра.

«Кадры з паветра былі знятыя на дроне DJI Inspire. Гэтая мадэль дазваляе здымаць відэа ў разрозненні 4К з адначасовай трансляцыяй HD-сігналу на зямлю», — падзяліўся тэхнічным бокам пытання Вячаслаў Мазай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?