Футбалісты салігорскага «Шахцёра» выйшлі ў другі кваліфікацыйны раўнд Лігі Еўропы.
2 і 9 ліпеня беларуская каманда двойчы абыграла паўночнаірландскі «Гленаван» — 2:1 у гасцях і 3:0 дома. У паядынку ў адказ мячы забілі Юрэвіч (8), Януш (66) і Камароўскі (87).
Наступным сапернікам «Шахцёра» будзе аўстрыйскі «Вольфсбергер». Матчы пройдуць 16 і 23 ліпеня (першы — у Салігорску).