Ваўкавыскі фатограф Уладзіслаў Мігдалёнак заўважыў неадназначыя нашыўкі ў краме вайсковай вопраткі. Шаўроны «Расійскі акупант», «ДНР», «Кашу кроп» ды іншае ўладальнікі крамы змясцілі ў суполцы Укантакце. Цана кожнай — 70 тысяч.

Еўрарадыё дазванілася да прадаўца крамы Андрэя, які паспрабаваў патлумачыць сэнс продажу такой атрыбутыкі.

Еўрарадыё: Вы сапраўды выстаўлялі гэтыя шаўроны на продаж?

Андрэй: Разумееце, у нас крама для страйкбалістаў. Страйкбол — гэта ваенна-тактычная гульня. Яна мадэлюе нейкія падзеі, прадугледжвае два канфліктныя бакі. У нас былі раней шаўроны Сербіі і Албаніі, і хлопцы набывалі іх. Я сапраўды прывёз некалькі шаўронаў «Наваросія», «ДНР»… Учора выкінуў Укантакце гэта, з'явілася шмат каментароў. 

Еўрарадыё: Але ўкраінскай сімволікі няма…

Андрэй: Мы закупаемся ў Расіі, там, на жаль, толькі сімволіка, якая прадстаўляе расійскі пункт гледжання. Я, напрыклад, займаю нейтральны бок у гэтым канфлікце. Вінаваты і тыя, і тыя. Мы ўжо гэта прыбралі і больш выкладваць не будзем.

Еўрарадыё: А набывалі гэтыя шаўроны?

Андрэй: Цяпер не да таго, цяжкае эканамічнае становішча ў людзей. За гэтыя грошы можна шапку набыць. Можа, адну штучку набылі толькі. Я разумею, што перагнуў палку, бо канфлікт свежы, пашкадаваў ужо, што гэта зрабіў. Шчыра, я ужо выкінуў гэта ў сметніцу. Не хачу нейкай хвалі агрэсіі і разумею, што не меў рацыі. І, дарэчы, гэтага багата ў іншых крамах.

Потым магазін прынёс выбачэнні на сваёй старонцы УКантакце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?