Паводле ацэнак галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, экіпіроўка школьнікаў малодшых класаў абыдзецца бацькам у суму ад Br1,5 млн да Br5,8 млн, старшакласнікаў — ад Br1,9 млн да Br7 млн.

У гэтую суму ўваходзяць швейныя і трыкатажныя вырабы, абутак (святочны і спартыўны), школьныя прылады, паведаміла прэс-сакратар упраўлення Анастасія Прымака.

Пашыраны асартымент адзення, абутку і школьна-пісьмовых тавараў з 10 ліпеня па 10 верасня можна знайсці ў 50 крамах горада, яшчэ 385 арганізацый гандлю харчовай і нехарчовай сеткі рэалізуюць асобныя віды канцылярскіх і папяровых тавараў для школьнікаў. Таксама сёння ў сталіцы пачалі працу 15 школьных кірмашоў, а ў жніўні адкрыюцца яшчэ дзесяць. Для выгоды пакупнікоў у крамах аформлена 70 куткоў для першакласнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?