У Сірыі быў забіты двухразовы чэмпіён свету па тайскім боксе Вальдэт Гашы, які вясной гэтага года ўступіў у шэрагі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава» (ІД). Пра гэта паведамляе RUDAW.

фота з фэйсбука Гашы

фота з фэйсбука Гашы

Пра смерць спартсмена распавялі члены яго сям'і. Паводле іх слоў, Гашы быў застрэлены ў суботу, 4 ліпеня, пры нявысветленых абставінах. У шэрагах ІД ён займаўся патруляваннем тэрыторыі паблізу сірыйска-турэцкай мяжы. Ісламісты таксама выкарыстоўвалі Гашы дзеля ўласнага піяру: ён выкладваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфіі з элементамі раскошы, што, па задумцы кіраўніцтва ІД, павінна было прыцягнуць новых членаў у шэрагі арганізацыі.

У чэрвені баец сам паведаміў аб дачыненні да тэрарыстычнай групоўкі. На працягу красавіка і траўня спартсмен з Германіі павінен быў трэніравацца на зборах у Тайландзе, але замест гэтага адправіўся ў Сірыю, дзе далучыўся да ІД.

Да ад'езду ў Сірыю ён паспеў адкрыць у Швейцарыі спартыўную залу, у якую дапускаюцца толькі мужчыны-мусульмане. На трэніроўках забароненыя музыка і нецэнзурныя лаянкі.

Гашы — грамадзянін Германіі, які нарадзіўся ў Косава, у 21 год пачаў прафесійную спартыўную кар'еру, за сем гадоў правёў больш за 150 двубояў, стаў двухразовым чэмпіёнам свету і чэмпіёнам Еўропы па тайскім боксе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?