Айцы Кармэліты Босыя запрашаюць у Гудагай на ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Шкаплернай, якія ў гэтым годзе адбудуцца 18-19 ліпеня. На працягу больш як 250 гадоў маленькі касцёл у Гудагаі быў сведкам шматлікіх цудаў, але вернікі прыбываюць сюды не толькі дзеля асаблівых ласкаў аздараўлення. Тут знаходзяць прыстанішча і асалоду тыя, хто хоча пакланіцца Найсвяцейшай Маці і ў цішыні малітвы паразмаўляць з Богам. Іншыя, зачараваныя прыгажосцю мясцовай прыроды, шукаюць адпачынку ад штодзённасці, каб аднавіць свае жыццёвыя сілы.

ПЛАН УРАЧЫСТАСЦІ МАЦІ БОЖАЙ ШКАПЛЕРНАЙ У ГУДАГАІ

18 - 19 ліпеня 2015 г.

18.00 - Святая Імша і заканчэнне навэнны да Маці Божай

- Юбілей 25-годдзя святарства

а. Бэрнарда Радзіка OCD i а. Паўла Леліто OCD

20.00 - Крыжовы шлях на Кальварыі

23.15 - Нешпары пра НПМ з разважаннем

24.00 - Працэсія са свечкамі

- Святая Імша

- Начное чуванне і адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

08.30 - Гадзінкі пра НПМ

09.30 - Святая Імша на польскай мове

11.00 - Канцэртная праграма

12.oo - Урачыстая Святая Імша

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0