У маі рост экспарту на 11,5% да красавіка дазволіў Беларусі зноў выйсці на дадатнае сальда гандлю таварамі і паслугамі, пасля таго як у красавіку сальда ўпершыню ў гэтым годзе аказалася адмоўным, паведамляе Нацбанк. Пры гэтым імпарт у маі застаўся на красавіцкім узроўні.

У студзені-маі 2015 дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі склала 674 900 000 даляраў, што на 33,3% больш за аналагічны перыяд 2014 года.

Экспарт тавараў і паслуг за 5 месяцаў упаў на 25,9% - да 13,5 млрд, імпарт скараціўся на 28,2% - да 12,8 млрд.

Традыцыйна адмоўным склалася сальда гандлю таварамі - мінус 323,6 млн, і гэта на 12,6% больш, чым у студзені-маі 2014-га, калі адмоўнае сальда дасягала мінус 287,4 млн.

Экспарт тавараў у студзені-маі скараціўся на 28,3%, да 10,9 млрд даляраў, імпарт - на 27,5%, да 11,2 млрд.

Мінус ад гандлю таварамі ўдалося кампенсаваць за кошт паслуг. Зніжэнне іх экспарту было больш сціплым - аб'ём склаў 2,6 млрд даляраў, што на 14,2% менш за пяць месяцаў мінулага года. Імпарт ўпаў адразу на 32,8%, склаўшы за 1,6 млрд. Сальда замежнага гандлю паслугамі было станоўчым - 998,5 млн даляраў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?