Жыхар Магілёва наляпіў на сваю машыну партрэт «злога» Аляксандра Лукашэнкі — каб баяліся. Выкладзены ў інтэрнэт ролік пра гэта стаў вельмі папулярным.
На відэа аўтары ідэі называюць Лукашэнку «бацькам нашай дэмакратыі». Яны заяўляюць, што палітыкі ў іх задуме няма. Тым не менш, гаспадар «Жыгулёў-капейкі» не можа дакладна сказаць, якая будзе рэакцыя ўладаў і ДАІ на незвычайна аформлены аўтамабіль.