Крымінальная справа па частцы 3 артыкула 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць трох асоб), распачата ўпраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці па факце ДТЗ з удзелам матацыкліста на Маскоўскім праспекце.

11 ліпеня каля 0:20 хвілін 24-гадовы кіроўца, рухаючыся на матацыкле маркі YAMAHA YZF-R1 па Маскоўскім праспекце з боку вуліцы Петруся Броўкі ў кірунку праспекта Перамогі, здзейсніў наезд на сямейную пару, якая пераходзіла праезную частку дарогі па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. У выніку ДТЗ кіроўца матацыкла і пешаходы — 27-гадовы мужчына і 26-гадовая жанчына — загінулі, паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

На месца здарэння неадкладна выбыла следча-аператыўная група. Агляд месца праводзіўся з прымяненнем магчымасцей перасоўнай крыміналістычнай лабараторыі Следчага камітэта, адначасова былі апытаныя відавочцы, прызначаныя неабходныя судовыя экспертызы.

У выпадку, калі вы сталі відавочцам апісанага дарожна-транспартнага здарэння і маеце якія-небудзь звесткі або відэазапісы, што дапамогуць аднавіць хаду здарэння, паведамце аб гэтым па тэлефонах (80212) 48-66-64 (аддзел па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту ) або 102, альбо па адрасе: Віцебск, праспект Маскоўскі д.51а.

Акрамя таго на месцы здарэння пабываў начальнік УУС Віцебскага аблвыканкама генерал-маёр міліцыі Віктар Сянько. Ён даў шэраг даручэнняў супрацоўнікам Дзяржаўтаінспекцыі і адзначыў, што дадзенае ДТЗ будзе знаходзіцца на яго асабістым кантролі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?