У фінале Уімблдонскага тэніснага турніру амерыканка Серэна Уільямс перамагла іспанскую тэнісістку Гарбін Мугурусу і тым самым выйграла ўсе чатыры міжнародныя турніры серыі «Вялікага шлема».

Гульня завяршылася з вынікам 6: 4, 6: 4. У агульным ліку гэтая перамога стала 21-й для 33-гадовы тэнісісткі ў турнірах «Вялікага шлема» і шостай на Уімблдоне.

Жаночы фінал працягваўся 83 хвіліны.

21-гадовая Мугурусу гуляла ў першым фінале турніру «Вялікага шлема».

У першым сэце ёй удалося вырвацца наперад 4:2, але ў выніку сэт яна прайграла. У другім сэце, саступаючы 5:1, ёй удалося адыграць тры геймы. Аднак зраўняць лік ёй усё ж не ўдалося.

Калі Уільямс удасца перамагчы на Адкрытым чэмпіянаце ЗША па тэнісе, яна выйграе так званы каляндарны «Вялікі шлем» і паўторыць поспех Штэфі Граф, якой ў 1988 годзе ўдалося выйграць усе турніры гэтай серыі.

Таксама ёй не хапае адной перамогі, каб паўтарыць паказчык Граф, якой удалося перамагчы на 22 турнірах «Вялікага шлема».

У нядзелю ў фінале Уімблдона сярод мужчын сустрэнуцца першая ракетка свету серб Новак Джокавіч і швейцарац Роджэр Федэрэр.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?