Лідар Добраахвотніцкага корпусу «Правы сектар» і народны дэпутат Украіны Дзмітрый Яраш пракаментаваў звесткі пра страляніну ў Мукачаве.
«Праводзіў сустрэчы з выбарцамі на акрузе. Атрымаў інфармацыю пра трагічныя падзеі на Закарпацці.
Еду на Кіеў.
Цяпер, самае галоўнае, стабілізаваць сітуацыю і не дапусціць далейшага праліцця крыві.
Для гэтага неабходна неадкладна затрымаць бандытаў і тых міліцэйскіх чыноў, што аддалі загад адкрыць агонь», - напісаў Яраш на сваёй старонцы ў фэйсбуку.