Свет22

Больш за 50 адвакатаў-праваабаронцаў арыштаваныя ў Кітаі

Камуністычны ўрад працягвае пагромы іншадумцаў.

Арыштаваныя праваабаронца Ван Ю (злева) і Чжоў Цыфень, кіраўнік юрыдычнай фірмы Fengrui.

Арышты закранулі адвакатаў, што абаранялі ў апошнія гады дзеячоў кітайскай апазіцыі, актывістаў нацыянальных меншасцяў і сялян, што пратэставалі супраць несправядлівасцяў камуністычнага рэжыму. У турму, у прыватнасці, трапілі ўсе супрацоўнікі юрыдычнай фірмы Fengrui, што была асяродкам барацьбы за правы чалавека ў Кітаі, паведамляе агенцтва Ройтэрз.

Назіральнікі адзначаюць, што пры Сі Цзіньпіню сітуацыя з правамі чалавека ў Кітаі значна пагоршала. У прыватнасці, у турме застаецца лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 59-гадовы Лю Сяабо. Гэта ягоны чацвёрты турэмны тэрмін.

Юрысты з Fengrui сталі «знікаць» 9 ліпеня. Пасля яны адшукаліся ў турмах. Больш за 100 калег-адвакатаў падпісалі зварот у іх абарону, пасля былі затрыманыя і некаторыя з гэтых падпісантаў.

Кітай зрабіў вялікі эканамічны скачок, але чалавек у гэтай краіне застаецца пазбаўлены многіх грамадзянскіх правоў. А эксплуатацыя працоўных у краіне часам пераўзыходзіць усе еўрапейскія ўяўленні. 

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск абвясціў аб стварэнні сваёй партыі20

Аятала Хаменеі ўпершыню за некалькі тыдняў з'явіўся на публіцы

Дэпутат Гайдукевіч заклікаў нападаць на апазіцыянераў за мяжой: Гэты ўчынак будзе залічаны пры вяртанні15

Што вядома пра сетку кол-цэнтраў, якія ўцюхвалі беларускім пенсіянерам біядабаўкі4

Жонка трактарыста ўразіла колькасцю сыроў і каўбас, якія падарылі мужу на працы32

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы5

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць