З пачатку лета актывізаваўся гандаль ўздоўж аўтамагістраляў. Падобная сітуацыя ўяўляе патэнцыйную небяспеку як для саміх прадаўцоў, так і для ўдзельнікаў дарожнага руху. Менавіта таму супрацоўнікі АДАІ Крупскага РАУС рэгулярна праводзяць рэйды па выяўленні гандлю ў несанкцыянаваных месцах, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама.

uvd-mo.gov.by

uvd-mo.gov.by

Дарога Брэст-Мінск-мяжа РФ літаральна абсыпаная людзьмі, якія спрабуюць збыць сваю прадукцыю кіроўцам, што праязджаюць міма. Адны гандляры выстаўляюць тавары на століках, іншыя проста ставяць вёдры, слоікі на зямлю, трэція гандлююць проста з аўтамабіляў, прычым у тых месцах, дзе стаянка аўтатранспарту катэгарычна забароненая.

«Сёння гэта сур'ёзная праблема ў плане дарожнай бяспекі, — кажа начальнік аддзялення Дзяржаўтаінспекцыі Крупскага РАУС, маёр міліцыі Ігар Іваноў. — У загарадных паездках многія кіроўцы не прапусцяць магчымасці спыніцца і купіць ягады, грыбы, маладую бульбу і іншую прадукцыю з прысядзібных участкаў грамадзян. Такі кіроўца-пакупнік рэзка спыняе аўтамабіль ля абочыны, не задумваючыся, што ён можа перашкодзіць іншым. А траса М-1 самая ажыўленая. Бывалі выпадкі, калі кіроўцы і іх пасажыры перабягалі дарогу да прадаўцоў і траплялі пад колы. Не кажучы ўжо пра саміх гандляроў, якія таксама падвяргаюць сябе небяспецы».

Што ж тычыцца штрафаў, то дзеянні гандляроў разглядаліся як загрувашчванне аўтадарогі, абочыны, паласы адводу і іншых дарожных збудаванняў або тэхнічных сродкаў рэгулявання дарожнага руху, а таксама пагрузка і выгрузка грузу на праезнай часткі, абочыне. Прадаўцам-парушальнікам выпісалі штрафы ў памеры ад двух да пяці базавых велічынь. Тыя, хто ажыццяўляў гандаль з аўтамабіля ў неўсталяваным месцы, парушылі правіла прыпынку і стаянкі транспартнага сродку (штраф адна базавая велічыня).

Падобныя рэйды АДАІ Крупскага раёна праводзяць рэгулярна. Нярэдка да іх далучаюцца і работнікі падатковай службы. У такім выпадку прадаўцу могуць даць не толькі штраф, але і канфіскаваць увесь тавар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0