Google будзе выкарыстоўваць штучны інтэлект і машыннае навучанне, каб пазбавіць сваіх карыстальнікаў спам-рассылак. Пра гэта паведамляецца ў афіцыйным блогу кампаніі.

Паштовы сэрвіс Gmail цяпер выкарыстоўвае штучныя нейронавыя сеткі, элемент сістэмы штучнага інтэлекту, каб выяўляць і блакаваць лісты, якія мімікрыруюць пад паведамленні ад давераных кантактаў карыстальніка. «Разумныя» спам-фільтры могуць распазнаць, ці сапраўды іх адправіў той, чыё імя паказана ў якасці адпраўніка. Google прадбачыць, што гэта будзе садзейнічаць зніжэнню рызыкі фішынгу паштовых акаўнтаў.

Выкарыстанне тэхналогій машыннага навучання азначае, што Gmail здолее распазнаць звычкі кожнага карыстальніка: калі вы адкрываеце і чытаеце штодзённыя або штотыднёвыя навіны, то паштовы сэрвіс ні за што не адправіць іх у кошык. Калі ж вы ніколі не адкрываеце рассылкі, то новыя фільтры прапануюць вам перамясціць іх у спам, нават калі ніякай патэнцыйнай пагрозы для бяспекі змест гэтых лістоў не ўяўляе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?