Аляксандр Лукашэнка павіншаваў работнікаў падатковых органаў з прафесійным святам і 25-годдзем стварэння падатковай службы.
«Моцная падатковая палітыка — важны элемент эканамічнай бяспекі краіны. Менавіта падатковай службе даручана ганаровая і адказная місія напаўнення бюджэту для рэалізацыі дзяржаўных функцый», — гаворыцца ў віншаванні.
Беларускі кіраўнік мяркуе, што задача работнікаў падатковай службы — зрабіць падаткаабкладанне простым і зразумелым для насельніцтва, бізнесу і дзяржаўных органаў. «Вы фарміруеце ў грамадзян разуменне і беражлівае стаўленне да агульнадзяржаўных патрэб. Забеспячэнне празрыстасці і стабільнасці ў падатковай сферы — неад'емная ўмова павышэння эфектыўнасці ўсёй нацыянальнай эканомікі», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Работнік падатковых органаў — ганаровае званне, таму, абараняючы нацыянальныя эканамічныя інтарэсы, вы павінны вызначацца сумленнасцю, прынцыповасцю і патрабавальнасцю, найперш да сябе», — заявіў Лукашэнка.