41-гадовая акторка Ліна Хідзі, вядомая прыхільнікам серыяла «Гульня тронаў» як каралева Сэрсэя Ланістэр, паведаміла ў сваім твітары пра нараджэнне дачкі.

vagabomb.com

vagabomb.com

Дзяўчынка з'явілася на свет у пачатку ліпеня, але толькі цяпер Ліна Хідзі вырашыла падзяліцца гэтай падзеяй з прыхільнікамі. «Прывітанне, народ. Усё ў парадку. Я проста адчуваю абсалютную, перапаўняючую сэрца боскую любоў ў другі раз у жыцці», — напісала акторка.

Гэта другое дзіця акторкі. Ад першага шлюбу з музыкам Пітэрам Лоўгрэнам у зоркі ёсць 5-гадовы сын Уілі Эліёт.

HBO

HBO

Калі ў лютым навіна пра цяжарнасць Хідзі пратачыліся ў СМІ, журналісты прыпісвалі бацькоўства будучага дзіцяці Пэдра Паскалю, які сыграў у «Гульні тронаў» дарнійскага прынца Оберына. Аднак сама Хідзі гэтую інфармацыю не каментуе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?