Байцы «Правага сектара» пакінулі свае пазіцыі ў зоне правядзення антытэрарыстычнай аперацыі (АТА) у Данецкай вобласці.

Пра гэта паведаміў камандзір пятага асобнага батальёна ПС «Чорны», перадае Hromadske.tv.

У прыватнасці, паводле яго слоў, свае пазіцыі байцы «Правага сектара» пакінулі па загадзе кіраўніка Дзмітрыя Яраша. Пры гэтым прычыны такога загаду байцам не паведамілі.

У Службе бяспекі Украіны (СБУ) заявілі, што калі байцы «Правага сектара» ў бліжэйшы час не складуць зброю каля Мукачава, іх пачнуць затрымліваць.

«Мы гатовыя з імі сёння весці дыялог, не — значыць мы будзем затрымліваць», — заявілі ў СБУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?