У час асенняга прызыву 2015 года ў Беларусі плануецца набраць амаль 10 тыс. грамадзян на тэрміновую ваенную службу, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

«Усяго на ўкамплектаванне Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў плануецца накіраваць амаль 10 тыс. чалавек. Акрамя таго, для праходжання службы ў рэзерве плануецца накіраваць да 2 тыс. чалавек», — расказалі ў прэс-службе.

Прызыў грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў жніўні-лістападзе гэтага года ажыццяўляецца ў адпаведнасці з указам нумар 302 ад 2 ліпеня 2015 года. Міністэрству абароны да 1 снежня неабходна накіраваць грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве, ва Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні Беларусі ў межах колькасці згодна з дакументам. Савету Міністраў да 20 студзеня 2016 года трэба прадставіць Прэзідэнту Беларусі інфармацыю аб выніках прызыву грамадзян на тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?