Улада8080

Дзмітрый Ус: «Я заўсёды быў за рускі свет»

Экс-кандыдат у прэзідэнты, былы палітвязень Дзмітрый Ус заявіў у інтэрв’ю «Нашай Ніве», што не збіраецца ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2015 года. «Няўжо вы не разумееце, што выбараў няма?» – рытарычна пытае Ус.

Фота Сяргея Гудзіліна.

«Я ў цырку не ўдзельнічаю, дурыць людзей не збіраюся, як робяць вашы СМІ», — сказаў Ус.

На заўвагу, а ці былі яны ў 2010 годзе, прадпрымальнік адказаў: «Я ішоў тады на выбары, каб растлумачыць, што іх няма. Хто хацеў – той пачуў».

Дзмітрый Ус расказаў, што цяпер робіць сайт «Беларуска-расійскіх навін». «Хутка запрацуе на поўную, будзе як «Наша Ніва», — сказаў ён.

Кантэнт новага сайта Дзмітрыя Уса даволі спецыфічны. У прыватнасці, друкуецца відэа фэйка расійскай прапаганды, дзе нібыта «нацысты з «Азова» распялі апалчэнца і спалілі зажыва».

«Я за рускі свет у Беларусі, — кажа Ус. – Я заўсёды быў за рускі свет». На думку прадпрымальніка, Лукашэнка не з’яўляецца часткай рускага свету. «Але я найперш чакаю зменаў у эканоміцы, а не палітыцы. Колькі можна ўжо будаваць рыначны сацыялізм, людзі становяцца бяднейшымі штодня».

Каментары80

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць гадоў таму адбылася самая маштабная дэманстрацыя ў гісторыі Беларусі18

Трамп перадаў Пуціну ліст ад Меланіі пра ўкраінскіх дзяцей1

Інтраверт, экстраверт… атраверт? Псіхіятр прапануе новы тып асобы5

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ5

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку8

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць