Да 2030 года на Зямлі можа наступіць моцнае і досыць доўгае пахаладанне ў выніку зніжэння сонечнай актыўнасці, паведамляе сайт Брытанскага каралеўскага астранамічнага грамадства. Навуковыя выданні паспелі ахрысціць з'яву новым «міні-ледавіковым перыядам». Апошні раз такі феномен назіраўся 300 гадоў таму.

Новая мадэль цыклічнай змены сонечнай актыўнасці прадказвае, што паміж 2030 і 2040 гадамі яе ўзровень ўпадзе на 60%, што пацягне за сабой моцнае пахаладанне.

Прафесар матэматыкі Валянціна Жаркова з Нартумбрыйскага універсітэта ў Вялікабрытаніі і яе калегі ўдасканалілі мадэль цыклічных ваганняў сонечнай актыўнасці, заснаваную на так званы эфект «сонечнага дынама».

«Мы чакаем, што гэта прывядзе да наступу новага «мінімуму Маундэра», — заявіла прафесар Жаркова, выступаючы на канферэнцыі астрафізікаў.

«Мінімум Маундэра» — перыяд доўгачасовага змяншэння колькасці сонечных плям на Сонцы з 1645 па 1715 гады, якое пацягнула за сабой глабальнае пахаладанне.

Тады тэмпература знізілася настолькі, што ў Тэмзе замерзла вада.

Папярэдні малы ледавіковы паслужыў прычынай неўраджаю і голаду па ўсім свеце. Да якіх наступстваў можа прывесці яго паўтор - невядома. Навукоўцы ацэньваюць верагоднасць песімістычнага прагнозу ў 97%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?