Галоўны трэнер зборнай Расіі па футболе Фабіа Капэла адпраўлены ў адстаўку, паведаміла прэс-служба Расійскага футбольнага саюза.

«РФС шчыра дзякуе Фабіа Капэлу за праведзеную працу на пасадзе галоўнага трэнера і жадае яму поспехаў у далейшай прафесійнай дзейнасці», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.

Дамова з донам Фабіа спынена «паводле пагаднення бакоў». Па дадзеных расійскіх СМІ, італьянец атрымае кампенсацыю ў памеры 15 млн еўра.

Раней паведамлялася, што Капэла можа захаваць сваю пасаду да заканчэння адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы 2016 года.

Чуткі аб адстаўцы Капэлы з пасады галоўнага трэнера расійскай зборнай пайшлі на фоне невыразнай гульні каманды ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы 2016

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?